“Нёман”: разважаем пра вынікі сезону

|

Першы этап

 

Па першым этапе можна сказаць многае. Каманда як абыгрывала лідараў, так і прайгравала аўтсайдэрам. У першым туры “Нёман” на сваім полі абыграў “Славію”, і два галы на свой рахунак запісалі абаронцы Раўнейка і Рыбак. У другім туры гарадзенцы павінны былі перамагчы бабруйскую “Белшыну”, якая прымала гарадзенцаў у Мінску. Але, ведучы ў час сустрэчы 2:0, гарадзенцы ўмудрыліся прапусціць два галы за пяць хвілін. У выніку нічыя. Першыя страчаныя ачкі!

“Белшына” выраўноўвае лік у гульні з “Нёманам”

 

У трэцім туры гарадзенцы рэабілітаваліся, абыгралі дома брэсцкае “Дынама” і ўзнялicя на першае месца. Ужо ў наступным туры “Нёману” супрацьстаяў барысаўскі БАТЭ, але і тут гарадзенцы паказалі на што здольныя, і далі зразумець усім, што нездарма яны трымаюцца на першым месцы.

Успомнім, як гэта было

 

Пасля матчу з чэмпіёнамі, гарадзенцы аднаасобна ўзначалілі турнірную табліцу. Але не на доўга. У наступным туры “Нёман” пры роўнай гульні прайграе ФК “Мінск”. Пасля гуляе ўнічыю з “Дняпром” і “Нафтанам”. А ў восьмым туры прайграе ў сябе дома салігорскаму “Шахцёру”, які ішоў першым. Далей пройгрыш “Гомелю” – і “Нёман” на восьмым месцы. Здавалася б усё, паплыла каманда, але гульня стала наладжвацца. Яшчэ раней у складзе “Нёмана” дэбютаваў славак Мілаш Лачны.

Гэты гулец дадаў мноства яркіх фарбаў нашай камандзе. У 10 туры яго гол прынёс “Нёману” нічыю з “Тарпеда”. А ў наступным туры гарадзенцы на выездзе нечакана абгульваюць мінскае “Дынама” з лікам 2:0. Два галы на свой адрас запісаў Іван Дзенісевіч.

 

Як гэта было

 

Пасля першага круга табліца выглядала наступным чынам.

 

Каманды

I

П

Н

П

М

А

1

Шахцёр

11

8

2

1

15-2

26

2

БАТЭ

11

6

2

3

18-10

20

3

Белшына

11

5

4

2

9-9

19

4

Гомель

11

5

4

2

13-8

19

5

Дынама (М)

11

4

5

2

13-10

17

6

Нёман

11

4

4

3

12-9

16

7

Мiнск

11

3

4

4

7-10

13

8

Тарпеда-БелАЗ

11

3

3

5

10-13

12

9

Днепр

11

3

3

5

8-10

12

10

Дынама (Б)

11

3

2

6

8-14

11

11

Нафтан

11

1

5

5

6-13

8

12

Славiя

11

0

4

7

2-13

4

У першым крузе “Нёман” замацаваўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы, маючы ў сваім актыве 16 ачэй. А маглі б быць і значна вышэй, абыграўшы “Белшыну”, “Мінск” і “Днепр”. Здавалася б, прайграй барысаўчанам, але абыграй аўтсайдэраў. Але атрымалася інакш – дзве гучныя перамогі над лідарамі.

 

Другі круг

 

Стартавалі гарадзенцы ў другім туры не вельмі добра. У першым жа матчы прайгралі мазырскай “Славіі”. Але праз тур “Нёман” рэабілітаваўся і абыграў бабруйскую “Белшыну” з лікам 2:1. У наступным туры гарадзенцы гасцявалі ў Брэсце, і згулялі ўнічыю з мясцовымі “дынамаўцамi” – 1:1, хаця мелі поўную перавагу над супернікам. Менавіта ў тым матчы атрымаў траўму і капітан гарадзенскага “Нёмана” Іван Дзенісевіч. Паўабаронца выбыў да канца сезона…

 

Далей гарадзенцы на выездзе былі бітыя барысаўчанамі – 2:0. А пасля дома сенсацыйна прайгралі і “Мінску”. Варта адзначыць, што ў тых апошніх двух матчах дэбютаваў за “Нёман” рускi легіянер, якi раней трэніраваўся ў гарадзенскім дубле – Цімур Каліжанаў.

Гулец вельмі добра ўліўся ў склад, тым самым стаў адным з улюбёнцаў гарадзенскай публікі. У 17 туры жоўта-зялёныя сустракаліся з магілёўскім “Дняпром” і зноў прайгралі, на гэты раз 3:1. Пасля “Нёман” дома абыгрывае наваполацкі “Нафтан” і на выездзе прайграе салігорскаму “Шахцёру”. Менавіта ў матчы з гарнякамі дэбютавала новая зорка гарадзенскага клуба – Эссаме Гі Стэфану.

Гулец які дапамог “Нёману” дамагчыся добрага выніку ў гэтым сезоне. У трох апошніх матчах другога круга “Нёман” не прайграў і тым самым дамогся выхаду ў верхнюю шасцёрку.

“Нёман” 2:0 “Гомель”

 

“Тарпеда-БелАЗ” 1:1 “Нёман”. У матчы з “Тарпеда” дэбютаваў Ягор Зубовіч, які ўзмацніў лінію атакі гарадзенцаў.

У апошнім матчы перад другім этапам гарадзенцы білі мінскае “Дынама” з лікам 3:1.

Так “Нёман” скончыў першы этап

 

А так выглядала таблiца пасля першага этапу

 

 

Каманды

I

П

Н

П

М

А

1

Шахцёр

22

15

4

3

35-13

49

2

БАТЭ

22

15

3

4

46-17

48

3

Дынама (М)

22

9

7

6

30-26

34

4

Гомель

22

9

7

6

25-20

34

5

Нёман

22

8

6

8

23-23

30

6

Тарпеда-БелАЗ

22

8

4

10

26-28

28

7

Белшына

22

7

7

8

24-28

28

8

Мiнск

22

6

7

9

21-27

25

9

Дынама (Б)

22

6

6

10

18-30

24

10

Днепр

22

6

5

11

20-29

23

11

Нафтан

22

4

9

9

19-29

21

12

Славiя

22

3

7

12

16-33

16

 

“Нёман” здолеў усё ж такі выйсці ў шасцёрку мацнейшых. Зноў жа варта адзначыць няўдалую гульню гарадзенцаў з аўтсайдэрамі. “Нёман” губляў ачкі ў Магілёве, у Брэсце і дома ад “Мінска”.

 

Стартаваў другі этап. “Нёман” у шасцёрцы мацнейшых

 

Пачатак ізноў не задаўся. Гарадзенцы прайгралі ў Барысаве чэмпіёнам. Хоць зыход матчу ішоў да нічыёй, але на апошніх хвілінах “БАТЭ” вырвала перамогу. У Барысаве гарадзенцы маглі займець адно ачко. І ў наступным туры падапечныя Сяргея Саладоўнікава прайграюць. Мінскае “Дынама” адпомсціла за два паражэнні. Зноў жа, па гульні не скажаш што мінчане былі мацней, проста “Нёман” транжырыў свае моманты…

 

Прайшло два туры і ў “Нёмана” два паражэнні. Многія спецыялісты адзначалі добрую гульню гарадзенцаў і не спісвалі іх у аўтсайдэры. І правільна зрабілі.

 

У наступным туры “Нёман” на выездзе мінімальна абыгрывае “Гомель”, прыгожы гол на свой адрас запісаў сербскi легіянер “Нёмана” – Мiльян Яблан.

 

Далей гарадзенцы згулялі ўнічыю з “Тарпеда”. Варта адзначыць, што гэта адна каманда на той момант з верхняй шасцёркі, у якой “Нёман” не выйграваў. Далей толькі лепш. У Гродне жоўта-зялёныя абгульваюць жаласны салiгорскі “Шахцёр”: каманда Уладзіміра Жураўля здала абароты і прайгравала ўсім запар.

Як гэта было

 

Пасля Салігорска “Нёман” па-майстэрску ў Гродне разабраўся з “БАТЭ” – 1:0. Гол на свой рахунак запісаў Эссаме.

Героі таго матчу

 

Пасля чэмпіёнаў, чарговы раз у гэтым сезоне былі бітыя мiнскія “дынамаўцы”. Здавалася, адбудзецца цуд, “Нёман” быў усё бліжэй і бліжэй да трэцяга месца. Але непатрэбнае паражэнне ад “Гомеля” зацямніла шанцы гарадзенцаў на медалі. У апошнім хатнім матчы сезону гарадзенцы на сваім стадыёне разграмілі самага нязручнага свайго суперніка ў шасцёрцы наймацнейшых – жодзінскае “Тарпеда” – 3:0.

Як гэта было

 

Пасля “Тарпеда” гарадзенцы ў заключным матчы чэмпіянату згулялі 1:1 у Салігорску.

 

Выніковае становішча каманд па завяршэнню чэмпіянату  ў  верхняй шасцёрцы.

 

 

Каманды

I

П

Н

П

М

А

1

БАТЭ

32

21

4

7

61-25

67

2

Шахцёр

32

17

7

8

44-26

58

3

Дынама (М)

32

15

9

8

44-33

54

4

Нёман

32

13

8

11

34-30

47

5

Тарпеда-БелАЗ

32

12

6

14

33-38

42

6

Гомель

32

11

7

14

34-40

40

Не сказаць, што “Нёман” не заслугоўваў месца ў тройцы. Проста гарадзенцы страцілі шмат ачэй у матчах, дзе вынік павінен быў быць іншым. Рэалізацыя ўжо які год пакутуе. Лінія атакі “Нёмана” не можа ніяк знайсці гульца, які будзе забіваць. Такога гульца, як Давыдаў, як Кавалёнак. Набылі Зубовіча, гулец добры, але ўсё ніяк не можа знайсці сваю гульню.

 

Гэтак жа варта адзначыць трансферную палітыку “Нёмана”. Яна працуе ў правільным русле. Такія гульцы як Лачны, Зубовіч і Эссаме прынеслі вялікую карысць клубу. Дзякуючы гэтым гульцам і зладжанаму калектыву гарадзенцаў, “Нёман” можна смела называць камандай чэмпіянату.

 

У гэтым сезоне мы ўбачылі добрую і зладжаную гульню каманды. Бывала, што 10 і 11 гульцоў на полі складалі выхаванцы гарадзенскага футбола. Як на адной з прэс-канферэнцый сказаў Саладоўнікаў: “Я хачу зрабіць у Гродна такую каманду, каб да яе баяліся ехаць”. Нешта ў яго і атрымалася. Гарадзенцы дома білі ўсіх лідараў чэмпіянату.

 

Зусім нядаўна чытачы “Твайго стылю” выбралі лепшага гульца “Нёмана” ў сезоне 2013 года – ім стаў Сяргей Чэрнік. Гарадзенскі кіпер стаў не толькі лепшым у нас, гэтаксама ён стаў лепшым у Беларусі.

 

Ад сябе хачу дадаць, што варта адзначыць перш за ўсё такіх гульцоў як Лачны, Калiжанаў і Эссаме. Іх ужо няма ў камандзе, але яны ўнеслі важкі ўклад у дасягненне пастаўленых задач. Шмат хто будзе мяне крытыкаваць, бо я паставіў Цімура Каліжанава ў гэты спіс, але гулец за некалькі матчаў паказаў свой узровень і нездарма стаў улюбёнцам гарадзенскай публікі.

 

Па заканчэнні сезону пайшлі чуткі пра магчымы пераход Саладоўнікава ў “Шахцёр”, але пасля гутаркi з новым старшынёй гарадзенскага гарвыканкама галоўны трэнер застаўся. Вось толькі захаваць склад будзе праблематычна. Ужо сышлі Савасцьянаў і Эссаме, што ж будзе далей?