Гродзенскія выратавальнікі ўратавалі чатырох чалавек. Яшчэ двое збеглі

|

Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, жытло было ў агні.

Пажарныя здолелі хутка патушыць пажар і знайсці ў кватэры жывых людзей.

Паспелі выратаваць гаспадара і трох яго прыяцеляў, адзін з якіх трапіў у шпіталь.

Давялося эвакуяваць таксама трох жыхароў суседніх кватэр.

 

Высветлілася, што акрамя чатырох уратаваных, у кватэры, якая загарэлася, былі яшчэ два чалавекі.

Пакінуўшы сваіх прыяцеляў спаць далей, яны збеглі да таго, як прыехалі пажарныя.

Папярэдняя прычына пажара – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

 

Паводле http://mchs.gov.by