У Гродне абакралі настаўніцу і працаўніцу дзіцячага садка
У час перапынку злодзей – невядомы мужчына – зайшоў у клас, ветліва павітаўся з вучнямі, прадставіўся знаёмым настаўніцы і “залез” у яе сумку.
Скраўшы амаль мільён рублёў, ён выйшаў з класа.
Пацярпелая вярнулася перад пачаткам урока, зразумела, што яе абакралі і неадкладна звярнулася ў міліцыю.
Гэта ўжо другі падобны выпадак.
Нядаўна такім спосабам зламыснік скраў грошы ў супрацоўніцы дзіцячага садка.
Міліцыя мяркуе, што крадзяжы – справа рук аднаго злачынцы, а гарадзенцам раяць быць асцярожнымі, не пакідаць грошы без нагляду і звяртаць увагу на падазроных незнаёмцаў.
Паводле http://uvd.grodno.by