“Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае на зімовыя назіранні за птушкамі

|

Каб прыняць удзел у акцыі, нагадвае АПБ, трэба ў адзін з дзён (18 ці 19 студзеня) падлічыць віды і колькасць птушак на вашай кармушцы і адправіць дадзеныя ў АПБ адным з наступных спосабаў:

– запоўніце электронную форму на сайце (форма запрацуе 18 і 19 студзеня);

– напішыце паведамленне на Facebook ці VKontakte;

– напішыце электроннае паведамленне на [email protected].

Сярод удзельнікаў акцыі АПБ разыграе 10 значыкаў з птушкамі, якія наведваюць кармушкі.

У мінулы раз у акцыі паўдзельнічалі 1786 чалавек па ўсёй краіне.

Разам са сваімі дадзенымі яны дасылалі цікавыя фота птушак і нават відэаролікі. Падчас мерапрыемства быў адзначаны 31 від птушак. Амаль 6 тысяч птушак прыляталі падкарміцца на спецыяльна ўладкаваныя падкормачныя пляцоўкі, кармавыя столікі і іншыя кармушкі самых розных канструкцый і памераў.

Часцей за іншых птушак кармушкі наведвалі вялікая сініца, дамовы і палявы вераб’і. Рэгулярна адзначаліся на кармушках зелянушкі, каўкі, гілі, шэрыя вароны, сінія сініцы і шызыя галубы. Шмат было і амялушак, але ўсе яны ласаваліся недалёка ад кармушак ягадамі, якія засталіся ў садах з восені. У г. Барысаве і в. Дрысвяты назіралі чорных драздоў. Таксама толькі ў двух месцах бачылі крыжадзюбаў. Часцей да кармушак прыляталі дзятлы. Іх адзначана тры віды. Гэтыя птушкі ласаваліся шышкамі або рэшткамі мяса на костках.

Самая рэдкая птушка на акцыі 2013 года — малінаўка. Яе бачылі толькі ў Пінскім раёне.

Паглядзець, як прайшлі зімовыя назіранні за птушкамі 2013, можна тут.

 

Здымак http://zn.by