Дзве трохметровыя каўбасы прэзентавалі ў “Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”

Па сваім складзе гэта самыя звычайныя каўбасы, як у кожнай краме. Незвычайны толькі памер. Каб мяккая “Доктарская” не паламалася, яе перавозілі на адмысловых даўгіх падносах.

Першы метр “Доктарскай” пайшоў з аўкцыёну, потым яе маглі дэгуставаць усе прысутныя. Аказалася, што адзін метр каўбасы важыць каля сямі кілаграм.

На другім плане – поні з лічбай 2014 на вопратцы