У Гродне на тыдзень усталюецца зімовае надвор’е

|

У бліжэйшую ноч -3…-5ºС, днём 14 студзеня 0… -2ºС.

15 студзеня на Гарадзеншчыне будзе воблачна.

Месцамі снег, мокры снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні з пераходам на паўночны 4 – 9  м/с, месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы  -2…-7°С, днём 0…-5°С.

16 студзеня ўначы без істотных ападкаў, днём у асобных раёнах невялікі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 4-9 м/с.  Уначы -3…-8°С, днём -2…-7°С.


17-18 студзеня пераважна без ападкаў, снег магчымы толькі ў паўднёва-заходніх раёнах.

Тэмпература паветра ўначы апусціцца да -6…-11 °С, пры праясненнях да -13, днём -3…-8 °С.

19 студзеня на большай частцы Гарадзеншчыны пройдзе снег. Месцамі завіруха.

Тэмпература паветра  ўначы -5…-10 °С,  днём -1…-6 °С.


Здымак http://sobiratelzvezd.ru