Запрашаем гарадзенскіх паэтаў да ўдзелу ў ІІ паэтычным слэме

|

Мы ўжо рыхтуем ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм. Калі вы маеце каштоўныя ідэі па яго правядзенні, або, яшчэ лепш, вы паэт і хочаце паўдзельнічаць – пішыце на [email protected].

 

Каб узгадаць, як праходзіў першы гарадзенскі слэм вясной 2013 года, прапануем вам паглядзець фота і відэа адтуль. Узгадаць, хто ўдзельнічаў у паэтычным слэме ў мінулым годзе можна тут.

 

     
  Слэм – гэта від паэтычнага спаборніцтва, дзе вырашальную ролю вызначае не толькі якасць вершаў, але і манера іх выканання. Удзельнікі па чарзе чытаюць вершы. Кожнаму даецца вызначаны прамежак часу на чытанне. Выступы ўдзельнікаў ацэньваюць гледачы з залы або адмысловае журы. Па выніках галасавання і вызначаецца пераможца.  
     

 

Здымак з архіву “Твайго стылю”