Шкляная “Памяць” не б’ецца

На экспазіцыі будуць прадстаўленыя лепшыя творы беларускіх мастакоў, графікаў, скульптараў на ваенную тэму. Гледачы ўбачаць працы мастакоў-франтавікоў Яўгена Зайцава, Леаніда Шчамялёва, маладзейшых творцаў Мікалая Бандарчука, Аляксандра Захарава, Уладзіміра Церабуна.

Экспазіцыя сфармавана з фондаў музея.

Асобны раздзел выставы – працы майстроў-шкляроў бярозаўскага шклозавода “Нёман”.

Выстава будзе працаваць цягам ліпеня.

На здымку – праца Леаніда Шчамялёва, крыніца – artmuseum.by.