Гарадзенскі гурт Pet Nihil выпусціў новы альбом

| Без катэгорыі

Прэм’ера адбылася 21 студзеня 2014 года на афіцыйным сайце гурта. У кружэлку ўвайшло 14 кампазіцый. Выхаду альбома папярэднічаў сінгл, прадстаўлены гуртом у кастрычніку.

 

Запіс альбому быў скончаны ў жніўні 2013 году. Праца над альбомам заняла гурту год. Цяпер ён даступны для вольнага спампоўвання па ліцэнзіі Creative Commons Attribution.

 

Назва альбома перакладаецца з англійскай мовы як “плявок” і, як патлумачыў лідар гурта Юры Лакціёнаў, альбом гэта своеасаблівы плявок у твар усім, хто спрабуе паставіць людзей на калені і робіць свет горшым. Юры нагадаў, што асноўным прынцыпам гурта была і застаецца свабода.

 

Гурт Pet Nihil існуе з 2000 года, мае тры электрычныя (“Tanatos”, 2001; “Saint Lie”, 2004; “Spit”, 2014) і адзін акустычны альбом (“Acoustic”, 2010).