Афрыканская чума свіней праз Беларусь трапіла ў Літву

|

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Рассельгаснагляду Аляксея Аляксеенкі, захворванне можа распаўсюджвацца дастаткова хутка, бо папуляцыі дзікоў у краінах Балтыі, Польшчы і іншых, аж да Францыі, вялікія.

Рассельгаснагляд прапануе Еўракамісіі правесці 27 студзеня кансультацыі, па выніках якіх вырашыцца пытанне з абмежаваннем паставак еўрапейскай прадукцыі свінагадоўлі ў Расію.

 

Пасля выяўлення выпадкаў АЧС у Беларусі, Літва ўвяла на памежных пунктах пропуску абавязковую дэзынфекцыю аўтамабіляў, якія ехалі з беларускага боку. Пешаходы павінны праходзіць па дыванку, змочаным сродкам дэзынфекцыі.

Краіна выказвала намер пабудаваць на мяжы з Беларуссю плот, які б спыніў свабоднае перамяшчэнне дзікоў – пераносчыкаў АЧС, аднак Еўракамісія адмовілася фінансаваць гэты праект.


 

Паводле interfax.by

Здымак belorechie.net