Музей Максіма Багдановіча ў Гродне можа аднавіць працу ўжо ў лютым

|

Як даведаўся партал TUT.BY ва ўпраўленні ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, плануецца аднавіць працу музея ў бліжэйшым часе – да канца лютага. Пакуль цягнецца юрыдычная працэдура рэарганізацыі, але яна не павінна істотна паўплываць на заканчэнне міжнароднага праекта віртуальнага музея.

 

align=”left” alt=”Аляксандр Вярсоцкі, Александр Версоцкий” >

“Мы не пайшлі б на рэарганізацыю, калі б не былі ўпэўнены, што гэта не перашкодзіць нашым міжнародным абавязальніцтвам”, – тлумачыць першы намеснік кіраўніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі.

  

У той жа час дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юры Кітурка паведаміў карэспандэнту “Радыё Свабода”, што працэс перадачы фондаў зацягнуўся, таму немагчыма сказаць, калі дом-музей ізноў адчыніцца для наведнікаў. Плануецца, што там будуць працаваць чатыры навуковыя супрацоўнікі, а не тры, як раней.

 

Па словах Кітуркі, прычына звальнення калектыву можа быць у тым, што супрацоўнікі пры звальненні атрымліваюць трохмесячную грашовую кампенсацыю. Гэтаксама Юры Кітурка кажа, што ўсім супрацоўнікам была прапанаваная праца ў гісторыка-археалагічным музеі, на не горшых пасадах, але яны адмовіліся.

 

Нагадаем, што на дадзены момант дом-музей Максіма Багдановіча ліквідаваны як самастойная адзінка, ён перадаецца гісторыка-археалагічнаму музею ў якасці літаратурнага аддзелу.