![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000038277.jpg)
На “Азоце” выяўленыя новыя махінацыі
Як паведамляе “Гродненская правда”, парушэнні выявілі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.
Агульная кошт выяўленых матэрыялаў складае каля 10 міліёнаў руб. Некалькі службовых асобаў “Азота” пасля гэтага здарэння ўжо пазбавілі прэмій і панізілі ў пасадах.
Гэта ўжо не першы выпадак выяўленых махінацый са стальнымі вырабамі на самым буйным гарадзенскім прадпрыемстве. У чэрвені мінулага года тут таксама быў выяўлены факт крадзяжу метала ў буйным памеры.
У дачыненні да шасці службовых асобаў прадпрыемства была заведзеная крымінальная справа, якая расследуецца да гэтага часу.