АЛМІ на Пушкіна “замініравалі” (фота)

|

19.00 У краме аб’яўленая трывога. Ахова разам з міліцыяй абвяшчаюць эвакуацыю праз запасны выхад.

19.05 З ўніверсама вывелі ўсіх людзей. Міліцыя ачапіла тэрыторыю вакол “Алмі” і нікога не пускаюць. ДАІ блакуе дарогу.

19.10 Прыехаў пажарны разлік, што рабіць не ведае.

19.15 Прыязджае размініраванне, пажарная з’язджае.

19.20-19.45 Усё акружана. Група працуе над размініраваннем.

19.50 Міліцыя разыходзіцца, крама зноў запрацавала.