У гродзенскіх кінатэатрах адкрыюцца піцэрыі і фітнэс-залы

|

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі пазнаёміўся з дзейнасцю кінатэатраў Гарадзеншчыны і застаўся задаволены гаспадарскім падыходам да працы.

Кінапаказы ў нас спалучаюць з цэлым комплексам дадатковых паслуг: заняткі фітнэсам, правядзенне дыскатэк, більярд і гульнявыя аўтаматы.

 

У бліжэйшых планах адкрыццё на базе кінатэатра “Кастрычнік” дамскага клуба з фітнэс-школай.

Былы кінатэатр “Пушкін” пераробяць пад більярдны клуб.

Ва “Усходзе” з’явяцца піцэрыя, подыюм-школа, байцоўскі клуб, фітнэс-зала.

Бар “Чарлі” ў “Чырвонай зорцы” (на здымку) стылізуюць пад эпоху Чарлі Чапліна, а начныя сеансы ў кінатэатры стануць рэгулярнымі.

Піцэрыя, фітнэс-залы з душавымі адкрыюцца ў будынку “Космаса”.

 

Для тых гарадзенцаў, якія ўсё ж наведваюць кінатэатры дзеля прагляду фільмаў, таксама ёсць добрыя навіны. Генеральны дырэктар “Гроднааблвідэапракату” Юрый Аляксей паабяцаў, што рэканструкцыя і мадэрнізацыя гродзенскіх кінатэатраў сёлета працягнецца. Кінатэатр “Усход” і малую залу “Кастрычніка” аблічбуюць. На чарзе – кінатэатры ў Шчучыне і Мастах.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак http://objective.do.am