Гарадзенскі “Нёман” адправіўся на турэцкі збор

|

На гэты збор з Гродна адправіліся 20 футбалістаў: Аляксандр Анюкевiч, Дзмітрый Алісейка, Артур Бомбель, Уладзіслаў Васілючэк, Максім Вітус, Іван Дзенісевіч, Сяргей Лявіцкі, Аляксей Лягчылін, Аляксандр Пазняк, Арцём Рахманаў, Дзмітрый Рэкіш, Эктар Іван Робінсан Лара, Дзмітрый Раўнейка, Павел Рыбак, Павел Савіцкі, Іван Садаўнічы, Арцём Салавей, Аляксандр Суліма, Павел Цэслюкевiч і Ігар Ясінскі. Ужо ў Стамбуле да іх далучацца літоўцы Тадас Лабукас і Марыус Рапалiс, а таксама латыш Гіртс Карлсонс.

 

Планавалася, што гарадзенская каманда на зборах павінна згуляць з камандай Алега Кубарэва “Зiмбру”. Але пасля стала вядома, што трэнерскі штаб малдаван змяніў сваю спарынгавую праграму, і абралі іншага суперніка. Будзем сачыць за навінамі з Турцыі.

 

Здымкі kick-off.by