На выходных у Гродне будзе да +5°С

|

 Уначы чакаецца ад 0…-2°С у Гродне да -4…+1°С па вобласці. Часам мокры снег з дажджом.

Раніцай 8 лютага – слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог – галалёдзіца.

Днём месцамі пройдуць мокры снег і дождж.

Вецер паўднёвы 5-10 м/с.

Тэмпература паветра +2…+4°С, па вобласці да +5°С.

 

У нядзелю чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна без ападкаў, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы.

Вецер паўднёвы 5-10 м/с.

Уначы 0…-5°С, днём  0…+5°С.

 

10 лютага месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ад -3…+2°С уначы да 0…+5°С днём.