Deviation жыве!

“Чарговый дзень пад акупацыяй” – гэта песні, якія не ўвайшлі ў папярэднія альбомы, а таксама тыя, якія нарадзіліся і граліся на розных канцэртах гурта У Мінску і Гародні за апошнія гадоў пяць.

А можа і болей, – кажа лідэр гурта Стас Пачобут. – Ёсць нейкая норма выпускаць па альбому ў год. Але ж гэта ператварае мастака ў машынку, губляецца смак творчасці. Ці змянілася сёння нешта вакол нас? Не. Рэчы, якія былі створаныя ў 1993 годзе, актуальныя і сёння.

Як і папярэднія, чарговы праект Deviation’аў некамерцыйны. Заўтра ў Сеціве гурт выкладзе даступныя для спампоўвання песні ў MP3. А праз месяц выйдзе дыск мінімальным накладам. Частку распаўсюдзяць самі музыкі, а частку накладу праз дыстрыбуцыю. Зараз па спасылцы тут можна знайсці тэксты песень.