“Гарачы снег 2014” у Гродне
Заезды на пляцоўцы ў Панямуні пачнуцца ў 11.30, піша autogrodno. Рэгістрацыя – з 9.00.
Максімальная колькасць удзельнікаў – 30 чалавек.
За ўдзел у спаборніцтвах давядзецца заплаціць 200 тысяч рублёў.
Арганізатары заклікаюць аўтамабілістаў прыязджаць раней, каб паспець азнаёміцца з трасай.
Перад спаборніцтвамі будзе магчымасць паспрабаваць сілы ў трэніровачных заездах.
З-за таго, што снегу ўжо амаль няма, да спаборніцтваў дапускаюцца таксама аўтамабілі на шыпованай гуме.