У Гродне адліга працягнецца да канца месяца. Падмарожвае толькі па начах

|

У бліжэйшыя суткі, паводле “Гроднааблгідрамету” захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў, уначы і раніцай на асобных участках дарогі галалёд.

Тэмпература паветра ўначы 0…-2°С, днём +4…+6°С.

19 лютага будзе воблачна з праясненнямі, уначы без істотных ападкаў, днём месцамі кароткачасовы дождж, уначы і раніцай туман, слабы галалёд.

Уначы -3…+2°С, днём +3…+8°С

20 лютага на большай частцы Гродзенскай вобласці – мокры снег, дождж, у асобных раёнах туман.

Вецер заходні з пераходам на паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Уначы -3…+2°С, днём 0…+5°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 21 лютага будзе без істотных ападкаў, у асобнызх раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -3…+2°С, пры праясненнях да -5°С, максімальная днём 0…+5°С.

22-23 лютага на большай частцы тэрыторыі вобласці мокры снег, дождж, месцамі туман.

Уначы -3…+2°С, днём 0…+5°С.

 

Здымак http://www.life.zp.ua