![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000002880.jpg)
Праз Гродна раней цёк…Дняпро
Як піша “Наша Ніва”, на стар. 98 выдання, якое ўбачыла свет у 2008 г., змешчаны план Гародні канца ХVІІІ стагоддзя.
На ім выразна відаць, што праз горад цячэ менавіта «Дняпро», а не Нёман.
Цікава, што зусім побач з назвай ракі на плане красуецца гарадзенскі раён Занёманне!
Аўтар артыкула сцвярджае, што гэта бадай адзіны ляп у грунтоўна ўкладзеным і дыхтоўна аформленым томе «Гістарычнага Атласа Беларусі», над якім працаваў калектыў вядомых гісторыкаў.
Паводле “Нашай Нівы”