“Правы чалавека “на пальцах” прыедуць у Гродна
Падчас дзвюхгадзіннага семінара ўдзельнікі пагутараць пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца правы чалавека, паспрабуюць зразумець, калі правы парушаюцца, а калі не, і якія існуюць механізмы іх абароны.
Таксама гаворка пойдзе пра адрозненні паміж праваабаронцамі і палітыкамі, пра талерантнасць, большасць і меншасць, свабоду і пра тое, што правы чалавека – вельмі канкрэтныя рэчы.
Семінар пройдзе 26 лютага 2014 (серада) ў Гродне. Пачатак а 18.30. Працягласць каля дзвюх гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
Анлайн-заяўку можна запоўніць тут. Дэдлайн падачы заявак 25 лютага 2014 уключна.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
“Правы Чалавека “на пальцах” — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected]. |
||