У Гродне адбываецца спецгашэнне капэрты, выдадзенай з нагоды атрымання статусу культурнай сталіцы
На адмысловым штэмпелі – таксама выява Каложы. Гашэнне праводзіцца да 20.00. Больш ніколі атрымаць капэрту з такім штэмпелем не атрымаецца, бо пасля ён знішчаецца.
У спецгашэнні прыме ўдзел і мітрапаліт Павел, які наведвае Гродна ў межах фестывалю “Каложскі дабравест”. Спецгашэнне з удзелам мітрапаліта адбудзецца ў Каложы ў 17.00.
Агульны наклад капэрт – 150 тысяч. Яны будуць прадавацца ў паштовых аддзяленнях па ўсёй Беларусі.