Выстава фотаздымкаў польскага архітэктара адкрыецца ў “Крызе”

|

Творчасць Вальчака інтрыгуе. Інтрыгуе таксама, як і яе аўтар – архітэктар і бізнесмен са шматлікімі зацікаўленнямі, які ўвесь час шукае новыя выклікі. Камера стала неад’емнай часткай ягонага багажу ў падарожжах.

Аўтар наўмысна дадае ў свае творы некаторыя акцэнты сэнсу, якіх не існуе ў арыгінале. У фотаздымках ён стварае атмасферу таямніцы, пэўным чынам адхіляе банальнасьць паўсядзённага жыцця і рэальнага свету.

Акрамя таго, 55-гадовы Анджэй Вальчак – сузаснавальнік і суўладальнік Atlas Group, стваральнік і ўладальнік галерэі  Атлас Арт, натхняльнік перабудовы цэнтра Лодзі. У суаўтарстве з Чэславам Чаплінскім выдаў у 2002 годзе альбом “Сусвет ксяндза Яна Твардоўскага”.

 

Запрашаем на вернісаж 6 сакавіка а 18-ай гадзіне.

Выстава ладзіцца пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне.