“Нёман” адправіўся на другі турэцкі збор

|

На збор адправілася 23 гульцы: Дзмітрый Алісейка, Артур Бомбель, Уладзіслаў Васiлючэк, Уладзімір Весялінаў, Максім Вітус, Іван Дзенісевіч, Ягор Зубовіч, Гіртс Карлсонс, Сяргей Лявіцкі, Аляксей Лягчылін, Аляксандр Пазняк, Марыус Рапалiс, Арцём Рахманаў, Дзмітрый Рэкіш, Дзмітрый Раўнейка, Павел Рыбак, Павел Савіцкі, Арцём Салавей, Аляксандр Суліма, Ігар Тарасаўс, Андрэй Хачатуран, Павел Цэслюкевiч і Ігар Ясінскі.

 

З 26 лютага па 13 сакавіка каманда будзе знаходзіцца ў Анталіі. У Турцыі  “Нёман” правядзе чатыры спарынгм, сапернікі стануць вядомыя пазней. З-за траўмаў на збор не паляцелі Аляксандр Анюкевiч і Іван Садаўнічы.

 

Таксама варта адзначыць падпісанне новага кантракту з Дзмітрыем Рэкішам. Нагадаем, паўабаронца пакінуў шэрагі гарадзенскай каманды ў сярэдзіне мінулага сезону і з’ехаў у Чэхію. Ёсць яшчэ дзве добрыя навіны ад клуба. Першая – Ягор Зубовіч зноў аддадзены ў арэнду “Нёману”, а другая – былы паўабаронца салігорскага “Шахцёра” Андрэй Хачатуран далучыўся да гарадзенскай каманды.

 

“Нёман” прабудзе на зборах да 13 сакавіка і да кубкавай сустрэчы з барысаўскім БАТЭ будзе знаходзіцца ў Гродне.