Баскетбол: агляд тура

|

“Свіслач” 66 89 “Гродна- 93

Выязныя гульні з прадстаўнікамі Асіповіч не бываюць простымі ні для адной каманды лігі. Нагадаем, у мінулым годзе гарадзенцы пацярпелі адзінае паражэнне ў рэгулярным чэмпіянаце, а ў другім туры адолелі “Свіслач” толькі ў другім авертайме. Аднак гэты вынік выпадае з гэтага шэрагу напружаных сустрэч, бо ўжо ў першай палове “Гродна- 93” дамаглося адчувальнай перавагі: 8-26. Аж да заключнай чвэрці гарадзенцы толькі нарошчвалі перавагу і аддалі суперніку апошнюю, у той момант ужо неістотную чвэрць.

 

“Прынёманне” 72 – 84 “Цмокі-Мінск” (2)

Другая гарадзенская каманда не здолела абыграць другую каманду “Цмокі Мінск”. Да пачатку чацвёртай чвэрці госці мелі камфортныя “15” і быццам бы большасць з прысутных на гульні падумалі, што інтрыгі ў сустрэчы больш няма. Але хлопцы здолелі двойчы наблізіцца да “Цмокаў” на адлегласць аднаго дакладнага кідка з-за дугі, але абодва разы не знайшлося таго, хто гэты кідок рэалізуе… Выніковы лік 72-84 на карысць “Цмокі-Мінск” (2).

 

Здымак vk.com/grodno93