![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000039453.jpg)
SoUNDUK прэзентуе ў Гродне свой новы альбом
Салістка гурта Ганна Хітрык абяцае гарадзенцам душэўны канцэрт-прэзентацыю:
– Калі патрэбныя шчырыя эмоцыі, прыўзняты настрой, станоўчая энергетыка, то вам менавіта сюды! І нават не сумнявайцеся – падораны каханаму чалавеку квіток стане абавязкова шчаслівым.
Канцэрт адбудзецца 9 сакавіка ў лялечным тэатры Гродна, так што з падарункам да 8-га сакавіка паспець будзе нескладана.
Пачатак у 19.00.
Кошты квіткоў – ад 70 да 80 тысяч рублёў.
Набыць квіткі і спраўдзіць колькасць вольных месцаў можна праз інтэрнэт.