Гродна ў Актаве Культур
Міжнародны фестываль мае на мэце прэзентацыю культур краін, звязаных з нацыянальнымі меншасцямі, што жывуць у рэгіёне, у тым ліку Беларусі. Стылістыка фестываля даволі разнастайная: гучаць фолк, джаз і класічная музыка. Гродзенскую вобласць у гэтым годзе прадставяць гродзенскі ансамбль Белыя Росы і лідскія Kresowe Zabawy. Таксама ад імя Беларусі выступяць Тэатр Танца Ойра з Пружан і мінскі гурт Палац. У фестывалі удзельнічаюць таксама гурты з Расіі, Літвы, Украіны, Ізраэля і, вядома, Польшчы.
Канцэрты будуць адбывацца не толькі ў Беластоку, але і ў Аўгустове, Бельску і шматлікіх іншых мясцінах. Арганізатар – Ваяводскі Цэнтр Анімацыі Культуры ў Беластоку. На іх сайце woak.bialystok.pl можна знайсці ўсю неабходную інфармацыю пра фестываль.
Лагатып паводле woak.bialystok.pl