Новы музей у Іўі

|

Сталая экспазіцыя яшчэ толькі будзе стварацца. Плануецца стварыць чатыры залы. Першая мае быць прысвечаны палякам, беларусам і іншым славянскім нацыянальнасцям Іўеўшчыны. Другая распавядзе пра татараў, а трэцяя – пра габрэяў. Чацвёртая зала будзе датычыць часоў Вялікай Айчыннай Вайны. У дзень адкрыцця працуе толькі апошняя.

Адмыслова ў дзень адкрыцця з Ізраіля прыехала былая жыхарка Іўя. Яна прывязла некалькі дзясяткаў прадметаў для экспазіцыі. А іўеўскія мусульмане перадалі ў музей гістарычны драўляны шпіль з мячэці.

Паводле Белта