Літоўскі памежнік прастрэліў нагу беларускаму кантрабандысту

|

Спачатку памежнікі звярнулі ўвагу на падазронага мужчыну каля літоўскай вёскі Жалунай, паведамляе партал ru.DELFI.lt са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Той кінуўся наўцёкі, але збегчы не здолеў. Высветлілася, што гэта 23-гадовы мясцовы жыхар.

 

У хуткім часе непадалёк заўважылі яшчэ аднаго падазронага.

Ён таксама не падпарадкаваўся патрабаванням службоўцаў. Тыя зрабілі 7 папераджальных стрэлаў у паветра.

Калі невядомага ўсё ж дагналі і паспрабавалі надзець кайданкі, мужчына паспрабаваў адабраць у памежніка табельную зброю і быў паранены.

Гэта аказаўся 38-гадовы жыхар Беларусі. Ён змешчаны ў шпіталь.

 

Непадалёк ад месца затрымання двух парушальнікаў знайшліся 7 скрыняў кантрабандных цыгарэт NZ Gold и Minsk 5 Superslims.

3,5 тысячы пачак мелі беларускія акцызныя знакі.