Пілотны занятак “Мова нанова” сабраў у Гродне каля 100 чалавек. Фота і відэа

| Без катэгорыі

Першы занятак праводзілі госці з Мінска: журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская, якія вядуць курс “Мова нанова” ў сталіцы. Тэмай занятку сталі беларускія імёны, аканне і яканне, а таксама як па-беларуску называць розных сваякоў.

Глядзіце таксама відэазапіс адной з частак прэзентацыі. Увага – смешна!

Наступны занятак пройдзе ў панядзелак 24 сакавіка, у 19.00 у лютэранскай кірсе па вул. Акадэмічнай.