Аварыя каля Старога маста праз Нёман

Як паведамілі “Твайму Стылю” ў аддзеле прапаганды гарадской ДАІ, каля 9 раніцы жанчына за рулём “Пежо” пры руху па вуліцы Гарнавых у кірунку да кальцавой развязкі няправільна выбрала хуткасць. Каб не сутыкнуцца з аўтамабілем “БМВ”, які рухаўся наперадзе у гэтым жа кірунку, кіроўца выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем “ДЭУ”. Выратавала абедзвюх кіроўцаў тое, што тыя былі прышпіленыя рамнём, да таго ж спрацавалі падушкі бяспекі. Інакш, паведаміў дзяжурны супрацоўнік ДАІ, падушкі бяспекі ў лепшым выпадку разбілі б кіроўцам твар. Акрамя таго, пры сутыкненні аўтамабілі ўдарылі яшчэ дзве машыны – “Фіят” і “Опель”, якія рухаліся ў сустрэчным накірунку.

Найбольшыя пашкоджанні атрымалі машыны “Пежо” і “ДЭУ”. Кіроўцы “ДЭУ” аказалі медыцынскую дапамогу на месцы здарэння.

Здымак паводле prosto-free.livejournal.com