У Гродне пакажуць фільм пра расійскіх сірот
Фільм здымаўся цягам чатырох год рэжысёрам-дакументалістам Вольгай Сіняевай, якая і сама з’яўляецца прыёмнай маці. У стужцы раскрываюцца істотныя праблемы, якія існуюць у дзяржаўнай сістэме апекі над дзецьмі-сіротамі ў Расіі.
Зараз гэты фільм паказваюць па ўсёй Расіі чыноўнікам, журналістам, валанцёрам, прадстаўнікам органаў апекі. Арганізатары паказу ў Гродне лічаць, што прыцягваць меркаванне замежнікаў таксама важна, таму запрашаюць па прагляд фільма ўсіх зацікаўленых.
Паказ адбудзецца 21 сакавіка, 18.30, вул. Будзёнага, 48а-56 (3 паверх, уваход праз браму злева ад консульства).