Заяўка “Нёмана” на 2014 год: спрабуем выбраць асноўную каманду

|

Варатары:
Рапалiс Марыус , Суліма Аляксандр, Васілючэк Уладзіслаў

 

Абаронцы:
Рахманаў Арцём , Раўнейка Дзмітрый , Анюкевiч Аляксандр, Рыбак Павел, Садаўнічы Іван, Вітус Максім

 

Паўабаронцы:
Хачатуран Андрэй, Лявіцкі Сяргей, Дзенісевіч Іван, Рэкіш Дзмітрый, Весялінаў Уладзімір, Салавей Арцём, Ясінскі Ігар, Тарасаўс Ігар, Лягчылін Аляксей, Цэслюкевіч Павел, Савіцкі Павел

 

Нападаючыя:
Бомбель Артур, Зубовіч Ягор, Карлсанс Гіртс

 

Як мы ўжо пiсалi раней, у арэнду аддадзены капітан леташняга дубля “Нёмана” Аляксандр Пазняк (ФК “Ліда”), Ягор Мацвееў (ФК “Граніт-Мікашэвічы”) і Дзмітрый Алісейка (ФК “Слуцк”).

 

Паспрабуем выбраць каманду, якая будзе асноўнай. У гарадзенскім клубе маюцца тры добрыя варатары. Але, хутчэй за ўсё, месца ў аснове будзе трымаць Аляксандр Суліма. У абароне месца зоймуць наступныя гульцы: ветэран Дзмітрый Раўнейка, які будзе гуляць справа, злева – Максім Вітус, а ў цэнтры Іван Садоўнічы і Павел Рыбак. Аляксандр Анюкевiч будзе выходзіць на замену або мяняць траўмаваных гульцоў. Цэнтр поля застанецца за капітанам – Іванам Дзенісевічам  і Уладзімірам Весялiнавым, які будзе змяняцца з Тарасаўсам з і Лягчыліным. Флангі зоймуць новаспечаны Хачатуран, які нядрэнна праявіў сябе ў кубкавым матчы і Павел Савіцкі. Галоўным нападаючым на дадзены момант з’яўляецца Ягор Зубовіч, але магчыма яму пару складзе і Гіртс Карлсанс, а ўжо на замену будзе выходзіць Артур Бомбель, які нядрэнна сябе праявіў у цяперашнім міжсезонні. Гэтак жа месца ў аснове будзе прадастаўляцца і Дзмітрыю Рэкішу, у кубкавым матчы ён дзейнічаў пад нападаючым і, варта адзначыць, адыграў нядрэнна. Не забыліся мы і пра Лявіцкага, Ясінскага, Салаўя і Цэслюкевiча – паўабаронцы будуць выходзіць на замену ў залежнасці ад сітуацыі.

 

Варта адзначыць, што пачаткоўцы каманды могуць смела замяніць гульцоў, якія сышлі ў іншыя клубы. Яны ні ў чым не саступаюць былым гульцам “Нёмана”. Рахманаў дастойная замена Яблану. Роўна як і Суліма – Чэрніку, Хачатуран – Савасцьянаву, Тарасаўс (спадзяемся) – Эссаме. А нападаючы Карлсанс узмоцніць лінію атакі разам з Зубовічам. Ці стануць яны годнай заменай – мы хутка гэта ўбачым.