Ці зможа “Нёман” адстаяць Кубак?

|

Фінал звядзе разам два найбольш яскравыя клубы апошніх гадоў.

 

“Юнацтва” ў гэтым сезоне адзначае дзясятую гадавіну першай перамогі ў чэмпіянаце краіны. У 2003 СДЮШАР “Юнацтва” была ператворана ў “Юнацтва” і ў першым жа сезоне выйграла запаветны трафей, не пакінуўшы шанцаў “Кераміну”. Пасля Міхаіл Захараў быў заўсёднікам бітваў за тытул – цяперашні фінал для яго ўжо восьмы!

Гарадзенскі клуб у мінулым годзе адзначыў іншую круглую дату – 25 гадоў з дня свайго заснавання. У найноўшай гісторыі беларускага чэмпіянату “Нёман” выступіць у чацвёртым фінале запар! Двойчы, у 2011 і 2012 гадах, “чырвона-чорныя” саступалі тытул, а год таму ўсё ж дамагліся доўгачаканага чэмпіёнства.

Пасля чатырох перамог адной з каманд у фінальнай серыі або “Нёман” або мінскі клуб уздымуць над сабой Кубак Прэзідэнта Рэспублікі. Каманды па два разы сустрэнуцца спачатку ў Гродне, потым у Мiнску, затым, калі спатрэбіцца, па чарзе ў Гродне і Мінску.

 

Расклад фінальнай серыі:

2014.03.29 “Нёман” – “Юнацтва”

2014.03.30 “Нёман” – “Юнацтва”

2014.04.02 “Юнацтва” – “Нёман”

2014.04.03 “Юнацтва” – “Нёман”


Калі спатрэбіцца:

2014.04.05 “Нёман” – “Юнацтва”

2014.04.07 “Юнацтва” – “Нёман”

2014.04.09 “Нёман” – “Юнацтва”

 

Варта адзначыць, што квіткоў на хатнія матчы “Нёмана” ўжо проста не засталося. Людзі з ночы i самай раніцы займалі чаргу, каб патрапіць на адны з апошніх матчаў сезона.


“Мы ўсе заўчора да гадзіны ночы сядзелі ля кампоў, перажывалі, нэрваваліся. Хтосьцi, напэўна, быў раз’юшаны. Усё для таго, каб трапіць на фінал – забраніраваць на гэтым мёртвым сайце такі важны білет. Сядзелі да канца. Хоць раней у чэргах стаялі па 10 гадзін і не наракалі. Усё правільна, квіткі трэба заслужыць, бо гэта фінал. Гэта як апошняе выпрабаванне ў гэтым сезоне для заўзятараў. Тыя, хто ўпершыню браніраваў, і змог гэта зрабіць, таксама малайцы. Пачаткоўцам шанцуе”


Здымкі hcneman.by