“Свіны” грып акружыў Беларусь
Абедзве заразіліся ад хлапца, які вярнуўся з Канады. Пацыенткі знаходзіліся пад наглядам санітарных службаў, таму хутка атрымалі дапамогу. Маці і дачка зараз у шпіталі ў Чэнстахове.
Сёння ў Польшчы на грып, выкліканы новым вірусам AH1N1, захварэла 27 асобаў. У канцы чэрвеня ў Літве і Латвіі былі зафіксаваныя першыя выпадакі заражэння новым вірусам. 2 ліпеня першы выпадак захворвання на грып, выкліканы вірусам A/H1N1, быў зарэгістраваны ва Украіне, у Расіі – 21 мая.У Беларусі гэтак званы “свіны” грып пакуль не зафіксаваны.
Сёння ў свеце лік хворых дасягнуў 94 512, памерла ад хваробы 429 чалавек, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя.