Фядута распавядзе гарадзенцам пра СІЗА КДБ “Амерыканку”

|

Фільм распавядае пра 110-дзённае перабыванне пісьменніка, журналіста і колішняга палітыка Аляксандра Фядуты ў СІЗА КДБ “Амерыканка” пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010. Аляксандр Фядута, нагадаем, тады працаваў у камандзе кандыдаты ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Трагічныя падзеі ў фільме вымалёўваюцца літаратурнымі фарбамі, а здзекі ды нянавісць з боку дзяржаўнай машыны набываюць карыкатурныя абрысы.

 

На прэзетнацыі акрамя героя фільма будуць прысутныя яго стваральнікі – Кася Камоцкая і Віктар Корзун. Выканаўца галоўнай ролі абяцае таксама зачытаць урыўкі з ненадрукаваных пакуль успамінаў пра дзяцінства і юнацтва ў Гродне “Мой маленький Париж”.

 


Нагадаем, прэзентацыя пройдзе 5 красавіка па адрасе: вул. Будзёнага 48а, каб. 100 (зала ва ўнутраным дворыку). Пачатак у 12.00