У Гродне пройдзе турнір па настольнай гульні “Білет на цягнік: Еўропа”

|

Рэгіянальны этап турніру ў Гродне праводзіць крама-клуб “Кубік”. Акрамя нашага горада ў Беларусі турнір пройдзе ў Мінску і Баранавічах.

 

“Білет на цягнік: Еўропа” (Ticket to Ride: Europe) гэта вядомая ва ўсім свеце настольная гульня, мэта якой – стаць самым буйным транспартным прадпрымальнікам пачатку ХХ стагоддзя.

 

Рэгіянальны турнір у Гродне пройдзе:

  • 6 красавіка у 12.00 у зале чакання чыгуначнага вакзала
  • 12 красавіка ў 12.00 ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы (толькі для студэнтаў ГрДУ)
  • 18 красавіка ў 20.00 у клубе “Партал” па адрасе вул. Савецкіх пагранічнікаў, 96
  • 27 красавіка ў 12.00 у Моладзевым цэнтры “Галактыка” (у часе Першага фестывалю настольных гульняў “Кубік у кубе”)

 

Для рэгістрацыі неабходна паведаміць імя і прозвішча, тэлефон і email у групе ў VK або на адрас [email protected] ці па тэлефоне 8029 258-65-54.

 

Чытайце падрабязны рэгламент турніра!

 

Падрабязнасці пра турнір і каштоўныя прызы шукайце ў VK.

 

Трэніравацца ў гульні “Білет на цягнік: Еўропа” можна кожную пятніцу ў “Кубіку” (платныя гульнятэкі 4, 11, 28 і 25 красавіка, кошт 15 000 з чалавека).