Частка вуліцы Ажэшкі зачыняецца на два дні

|

Змененыя маршруты аўтобусаў:

 

№3 на маршруце “Фолюш – заапарк” будзе рухацца без змен, на маршруце “заапарк – Фолюш”: заапарк – вул. Ціміразева – вул. 17 верасня – вул. Дзяржынскага – вул. Ажэшкі – вул. Леніна і далей па звычайным маршруце.

 

№5 на маршруце “Лапенкі – Райсельгастэхніка” ад вул. Ціміразева паедзе па Будзёнага да праспекту Касманаўтаў і далей па маршруце без змен, на зваротным шляху гэтаксама.

 

№9 “Чыг.вакзал – Зарыца” ператвораны ў маршрут “Будзёнага – Зарыца”: вул. Будзёнага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага і далей па маршруце без змен. У зваротны бок: Зарыца – вул. 17 верасня – вул. Ціміразева (без змен) – вул. Будзёнага.

 

№15 “Вул. Карскага – вул. Урублеўскага”: да праспекта Касманаўтаў без змен, далей па вул. Леніна – Ажэшкі – Дзяржынскага і далей па маршруце без змен, у зваротны бок гэтаксама.

 

№16 “Вішнявец – вул. Белыя Росы”: да праспекту Касманаўтаў без змен, далей па вул. Будзёнага да вул. Каханоўскага і далей па маршруце без змен, у зваротны бок гэтаксама.

 

№19 “Вул. Карскага – чыг.вакзал” зменены ў “вул. Карскага – заапарк” і будзе курсаваць да вул. Будзёнага без змен, далей заапарк – вул. Ціміразева – вул. 17 верасня – вул. Дзяржынскага – вул. Ажэшкі – вул. Леніна і далей па маршруце без змен.

 

№20 “Вул. Дамброўскага – заводакіраванне ААТ “Гродна Азот” будзе курсаваць да вул. Дзяржынскага без змен, далей вул. Ажэшкі – вул. Леніна – праспект Касманаўтаў і далей па маршруце без змен, гэтаксама ў зваротны бок.

 

№20э “Вул. Дамброўскага – рынак “Южны”: да вул. Дзяржынскага без змен, далей вул. Ажэшкі – вул. Леніна – праспект Касманаўтаў і далей па маршруце без змен, гэтаксама ў зваротны бок.

 

№37 “Вул. Альшанская – чыг.вакзал” ператвораны ў маршрут “Альшанская – заапарк” і будзе курсаваць да праспекту Касманаўтаў без змен, далей вул. Будзёнага – заапарк. У зваротны бок: заапарк – вул. Ціміразева – вул. 17 верасня – вул. Дзяржынскага – вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзёнага і далей па маршруце без змен.

 

Гарадскія экспрэсныя маршруты №№ 1т, 15т, 36т паедуць да вул Дзяржынскага без змен, далей вул. 17 верасня – чыг.вакзал – вул. Будзёнага і далей па маршруце без змен.

 

№3т “Фолюш – чыг.вакзал” будзе курсаваць у прамым накірунку без змен, а ў зваротным па вул. Будзёнага.

 

№8т “Шпіталь №3 – Вішневец” будзе курсаваць да вул. Дзяржынскага без змен, далей вул. Ажэшкі – вул. Леніна і далей па маршруце без змен, гэтаксама ў зваротны бок.