Конкурс “Твайго стылю”: выйграй каштоўнае выданне “Grodno na starej fotografii”
Каб атрымаць шанец стаць уладальнікам каштоўнай кнігі, трэба адшукаць чатыры конкурсныя пытанні, якія мы схавалі ў каментарыях да артыкулаў цыкла
Адшукаўшы чатыры пытанні і адказаўшы на іх, трэба даслаць адказы з кантактнай інфармацыяй (імя і прозвішча, email, мабільны тэлефон) на адрас [email protected]. Конкурс працягваецца да 21 красавіка, 23.59. Вынікі мы падвядзем 22 красавіка. Сярод тых, хто дашле правільныя адказы, будзе разыграная адна кніга шляхам лёсавання.