У Гродне пройдуць адкрытыя лекцыі па гісторыі і тэорыі сучаснага мастацтва

|

24 красавіка, 18:30.

Асноўныя напрамкі мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў. Кароткі агляд.

Лекцыя будзе праілюстравана дакументальнымі фільмамі.

 

25 красавіка,  18:30.

Па шляху Дзюшана: дэструкцыя класічнага панятку мастацтва ў арт-практыках ХХ-ХХI стагоддзяў.

Паказ і абмеркаванне дакументальнага фільма “Сіндзі Шэрман”  (Sabine Willkop / SWR arte, 2008).

 

26 красавіка, 18:30.

Па шляху Сэзана: трансфармацыя класічнага панятку мастацтва ў ХХ-ХХI стагоддзях.

Паказ дакументальнага фільма “Алафур Эліасан”.

(Jan Schmidt-Garre / 3 Sat / ZDF / pars media, 2008).

 

Лекцыі будзе чытаць Ала Вайсбанд – мастацтвазнаўца, музыказнаўца, філосаф, перакладчык, кіраўнік праекта “На шляху да сучаснага музея”Усе лекцыі адбудуцца ў мастацкай галерэі “Крыга” (Гродна, вул. Савецкая, 3-11).

 

Ала Вайсбанд ужо прыязджала ў Гродна з лекцыяй у мінулым годзе. Тады сустрэча адбывалася ў Музеі гісторыі рэлігіі.

Мерапрыемствы арганізаваны ў рамках праекта “На шляху да сучаснага музея-5: рэгіянальнае вымярэнне”. Праект мае на мэце садзейнічаць папулярызацыі творчасці мастакоў з рэгіёнаў Беларусі і яго інтэграцыі ў еўрапейскі мастацкі кантэкст. Акрамя лекцый праект уключае наступныя кампаненты:

 

1. Лекцыі беларускага мастака з Дзюсельдорфа Андрэя Дурэйкі пра тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Беларусі і ў беларускім мастацтве за мяжой (другая палова траўня 2014 г.)

2. Творчыя сустрэчы з мастакамі з Брэста, Віцебска, Гродна (кастрычнік – снежань 2014 г.)

3. Майстар-класы для мадэратараў у гэтых гарадах (травень-верасень 2014 г.)

4. Конкурс маладых арт-крытыкаў, арт-журналістаў і мадэратараў у трох намінацыях:

– лепшы мадэратар творчых сустрэч з рэгіёнаў Беларусі (кастрычнік-снежань 2014 г.)

-лепшы партрэтны артыкул пра мастака з рэгіёнаў Беларусі, апублікаваны ў беларускім СМІ (травень-снежань 2014 г.)

-лепшы апублікаваны артыкул пра падзею ў рэгіёнах, звязаную з актуальным беларускім мастацтвам (красавік-снежань 2014 г.)

 

Красавіцкая лекцыі Алы Вайсбанд з’яўляюцца своеасаблівымі ўводзінамі ў праект. Іх галоўная задача – прадставіць агульную панараму развіцця выяўленчага мастацтва ў ХХ і ХХІ стагоддзях і тым самым падрыхтаваць глебу для ўспрыняцца работ беларускіх мастакоў, якія будуць прадстаўленыя ў рамках праекта. Лекцыі разлічаны як на шырокага гледача, так і на прафесіяналаў. Мерапрыемствы прадставяць не толькі багаты факталагічны матэрыял, але і закрануць шэраг тэарытычных праблем, што тычацца сучаснага мастацтва.

 

Лекцыі грунтуюцца на нямецкамоўных крыніцах, практычна не дасяжных для беларускага чытача.

 

Дадатковая інфармацыя: [email protected]

 

Арганізатары мерапрыемстваў – Праект “На шляху да сучаснага музея”, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.