Музей гісторыі рэлігіі адкрывае Велікодную выставу

|

Яна прысвечаная галоўнаму хрысціянскаму святу. Экспазіцыя ўмоўна падзеленая на 3 часткі.

Духоўны сэнс Вялікадня стваральнікі выставы імкнуцца перадаць праз рарытэтныя культавыя прадметы. Гэта і богаслужбовыя кнігі, праваслаўныя і каталіцкія абразы. Сярод найбольш цікавых экспанатаў – італійская гравюра, выкананая паводле “Тайнай вячэры” Леанарда да Вінчы, арнат, на якім вышыты гэты ж сюжэт.

 

Пра беларускія традыцыі святкавання Пасхі ў сям’і распавядзе другая частка экспазіцыі, у якой прадстаўленыя каля 200 велікодныя яек, выкананых у розных тэхніках (18 – 19 стст.), формы для кулічоў, сувеніры і святочныя лялькі.

Сакрэтамі вырабу велікодных лялек у дзень адкрыцця выставы з ахвотнымі падзеліцца гарадзенская майстрыца Алена Чумрай.

 

У трэцяй частцы гарадзенцы змогуць азнаёміцца з праектам Гродзенскай каталіцкай епархіі “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”: велікоднымі паштоўкамі, выкананымі аматарамі і прафесійнымі дызайнерамі паводле духоўных сюжэтаў беларускіх паэтаў.

У часе адкрыцця выставы, а 15-ай гадзіне 17 красавіка, прысутныя сустрэнуцца з аўтарамі паштовак і паслухаць вершы беларускіх класікаў.

 

Здымак grodnensis.by