![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000040610.jpg)
“Алімпія” здае пазіцыі
Для выяўлення пераможцы паўфінальнай серыі да трох перамог камандам давялося згуляць усе пяць матчаў.
На жаль, у вырашальнай сустрэчы нашым дзяўчатам не хапіла сілаў супрацьстаяць сталічнаму клубу, які адсвяткаваў перамогу з лікам 57-49 і цяпер згуляе ў фінале з другой сталічнай камандай – “Гарызонтам”.
Гарадзенкам жа давядзецца змагацца толькі за “бронзу”. У сустрэчах з гомельскім “Сожам” у гарадзенак праблем узнікнуць не павінна і каманда напэўна зойме трэцяе месца ў сёлетнім чэмпіянаце краіны.
У параўнанні з пераможным мінулым годам гэта будзе крок назад. Дарэчы, не першы: зусім нядаўна “Алімпія” аддала і тытул наймацнейшай каманды Балтыйскай лігі, заняўшы ў гэтым турніры таксама толькі трэцяе месца.
На здымку: “Цмокі” сёлета на крок наперадзе
Фота: bbf.by