Канцэрт гарадзенскага гурта Pet Nihil адмянілі з-за “экстрэмізму”

|

Ідэолагі з упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі пабачылі на вокладцы альбому “Spit” хлопца, што кідае “кактэйль Молатава” ў кірунку машыны, што нагадвае сумесь аўтазака і халадзільніка “Молочный мир”. Гэта падалося ім звязаным з актуальнымі падзеямі на Украіне, хаця вокладка альбому была гатовая ўжо ў пачатку восені 2013 года, задоўга да гучных падзей у нашых паўднёвых суседзяў.

 

Гурту прыйшлося пераносіць канцэрт на нявызначаную дату і ў невядомае пакуль месца.

 

Вакаліст Pet Nihil Юры Лакціёнаў сказаў парталу Tuzin.fm, што будзе звяртацца да чыноўнікаў, каб патлумачыць сэнс вокладкі, а таксама тэксты гурта, і такім чынам паказаць, што музыкі ніколі нікога не заклікалі да гвалту і экстрэмізму.