У Гродне адкрыўся Міжнародны фестываль “Лялькі над Нёманам” (фота)

 

У ІІ фестывалі “Лялькі над Нёманам” удзельнічае 19 тэатраў з васьмі краін: Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі, Сербіі, Балгарыі і Эстоніі. З-за хваробы акторкі Алены Каспаравай у фестывалі не прыме ўдзелу чэскі тэатр Divadlo Studna.

Мастацкі кіраўнік фестывалю Алег Жугжда

 

 

Штодзённа з 11 да 15 мая гарадзенцы і госці фестываля змогуць пабачыць ад трох да шасці спектакляў – агулам дваццаць. На іх ужо даўно няма вольных білетаў.

У Гродна прыехалі спектаклі для ўсіх узростаў, таму і журы будзе не толькі дарослае, але і дзіцячае. Чакаецца, што будуць уручаныя дзевяць прызоў: Гран-пры, прыз дзіцячага журы, для лепшага рэжысёра, мастака-пастаноўшчыка, акторскага ансамбля, за лепшыя мужчынскую і жаночую ролі, лепшую працу кампазітара, а таксама адмысловы прыз крытыкаў.

Першым у праграме фестывалю быў паказаны спектакль “Чаму старэюць людзі?” Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек з Мінска.