Музыка гарадзенскіх вуліц: Раман Яраш з песняй “Яўрэйцы”

|

Раман Яраш (Мінск, Беларусь), “Яўрэйцы” (верш У. Караткевіча).

Запіс зроблены ля Вялікай харальнай сінагогі, вул. Вялікая Траецкая, 59а, 4 траўня 2014 г.

 

***

 

“Музыка гарадзенскіх вуліц” гэта музычны відэаблог – жывыя песні жывых музыкаў на вуліцах Гродна.

 

Стваральнікі праекта любяць свой горад і якасную жывую музыку: бард-рок, джаз, аўтарскую песню, этніку – усе стылі добрыя, калі іх выконвае добры музыка. У відэароліках, якія здымаюцца ў розных месцах Гродна, сваю творчасць прадстаўляюць як мясцовыя музыкі, гэтак і госці горада, якія прыязджаюць да нас з канцэртамі.

 

Праект мае ўласны сайт (на беларускай, рускай і англійскай мовах), канал на YouTube, старонкі ў Facebook і vk.com.

 

Яго стваральнікі: ідэйны натхняльнік і каардынатар Павел Салаўёў, аператар і мантажыст Андрэй Ломаў і рэдактар “Твайго стылю” Аляксей Шота. Дызайн адмыслова для праекта распрацаваў Ігар Адасік.

 

***


Першыя два відэа праекта глядзіце тут.