Выйшаў шосты нумар часопіса “LO_ok”. Прэзентацыя 30 мая

|

Тэматычная частка пачнецца ў антыкафэ “Жывы час” у 19.30. На сустрэчы пойдзе гаворка пра тое, як зрабіць горад лепшым, а таксама пра гарадскія супольнасці. Акрамя таго, зайграе Іван Пачывалаў. Уваход вольны.

align=”” alt=”самиздат журнал LO_ok Гродно” width=”250″ height=”353″ >

 

Патанчыць пад drum and base, dubstep i ragga jungle разам з рэдакцыяй “LO_ok” можна будзе на другой частцы імпрэзы ў бары “Андэрграўнд” (вул. Цітова, 9). З 22.00 да 4.00 дыджэіць будуць MANATEE (bass), ORCA (liquid drum and bass), PARTI3AN (ragga jungle, dubwise), KLICKER (neurofunk), NOISBIT (dubstep, breaks) + нечаканы госць ULTRA PULTRA (live act). Уваход на вечарыну – 40 000.