З пачатку чэрвеня можна пісаць заявы на навучанне дзяцей па беларуску

|

Колькасць крэатыўных беларусаў, якія жадаюць вучыць сваіх дзетак у школе і дзіцячым садку на роднай мове, з кожным годам паступова павялічваецца. У Мінску ўжо сотні першакласнікаў вучацца ў навучальных установах па-беларуску!

 

У мінулым навучальным годзе ў Гарадзенскай вобласці агульнымі намаганнямі бацькоў, аддзеламі адукацыі і грамадскімі аб’яднаннямі было створана 29 новых беларускіх класаў. Годам раней – 26.

 

Дзіцячыя садкі і групы

д/с №45

 

Два гады назад у Ленінскім раёне Гродна ў дзіцячым садку №45 (у 90-я гады быў цалкам беларускі) з мастацка-эстэтычнай скіраванасцю (вул.Сухамбаева, 5) з ініцыятывы бацькоў была створана беларуская рознаўзроставая група. Навучаецца там 12 дзетак.

 

Для кансультацыі па пытаннях далучэння да гэтай беларускай групы ў садку вы можаце затэлефанаваць Наталлі Кісель (Гарадзенскі бацькоўскі камітэт беларускай групы: МТС 29 889 18 53, velcom – 29 337 85 74, [email protected]).

 

У 2014-2015 навучальным годзе ініцыятыўная група бацькоў запрашае стварыць другую беларускую групу ў д/с №45. Восем чалавек ужо запісаліся ў групу. Некалькі чалавек хочуць запісацца.Усяго патрэбна 12 чалавек. Тым, хто хоча далучыцца, неабходна прыносіць заяву ў аддзел адукацыі Ленінскага раёна (вул.Савецкая,14) у каб.№ 253.

 

Неабходна пазначыць назву і нумар садка і каб Ваша прозвішча ўнеслі ў асобны спіс! Таксама трэба запісацца ў арганізатараў групы з бацькоўскага камітэта: Наталля – 29 889 18 53, Вольга – 29 783 36 35.

 

Беларускія класы

СШ №32, СШ№34

 

У Гродне базавымі беларускімі школамі на сёння з’яўляюцца СШ№32 (Ленінскі раён), СШ№34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць вопыт арганізацыі беларускага навучання. Навучальны год у СШ№32 заканчваюць пяць чалавек з беларускай мовай навучання. У СШ№34 – восем.

 

Іх бацькі задаволены навучанннем і запрашаюць іншых далучацца ў 1-5 беларускія класы. Агулам 2013-2014 навучальны год у Гродне заканчваюць 13 дзетак. Усе 13 дзетак у Міжнародны дзень роднай мовы атрымалі ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і “Гарадзенскай бібліятэкі” беларускія кнігі з аўтографам аўтара.


У новым 2014-2015  у “базавай беларускай” СШ№32 (Ленінскі раён) ствараецца беларускі клас. Па папярэдніх звестках (заявы бацькі могуць пісаць толькі з 2 чэрвеня) жадаюць вучыцца сем чалавек. У СШ№34 (Кастрычніцкі раён) таксама некалькі чалавек выказалі зацікаўленасць у беларускім навучанні. Школы знаходзяцца амаль у цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.

 

Дадатковую інфармацыю пра навучанне у школе №32 Вы можаце атрымаць у прадстаўніка бацькоўскага камітэта Астроўскай Аксаны (тэл. 70 62 89, пасля 18.00).

 

Інфармацыю пра навучанне ў школе № 34 Вы можаце атрымаць у завуча пачатковай школы Гудача Андрэя Мікалаевіча (тэл. 51 79 35).

 

Гарадзенская вобласць

 

У большасці раённых цэнтраў Гарадзенскай вобласці сітуацыя з беларускім навучаннем лепшая, чым у буйных гарадах. Але ёсць населеныя пункты, дзе ўвогуле за апошнія гады не створаны беларускія класы (у табліцы ніжэй выдзелена чырвоным колерам).

 

З красавіка па канец траўня ў школах адбываліся бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў. Некаторыя з бацькоў ужо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці. Іншых мы шчыра запрашаем пісаць заявы ў беларускія класы і садкі.

 

Колькасць беларускіх класаў і вучняў у гарадскіх школах Гарадзенскай вобласці

 

 

2011-

2012

2011-

2012

2012-

2013

2012-

2013

2013-

2014

2013-

2014

2011-

2014

2011-

2014

    Раён

Класаў

Вучняў

Класаў

Вучняў

Класаў

Вучняў

Усяго класаў

Усяго вучняў

Астравецкі

—-

—-

     1

15

12

116

13

131

Ашмянскі

       2

      25

     2

22

1

19

5

66

Бераставіцкі

—-

—-

—-

—-

—-

—-

—-

—-

Ваўкавыскі

       3

      26

4

50

2

22

9

98

Воранаўскі

—-

—-

—-

—-

—-

—-

—-

—-

Гродзенскі

      1

        6

1

7

2

14

4

27

Дзятлаўскі

—-

—-

—-

—-

1

6

1

6

Зельвенскі

      1

       14

2

27

1

9

4

50

Іўеўскі

      1

       10

1

13

—-

—-

2

23

Карэліцкі

      1

(г.п.

Мір)          8

—-

—-

—-

—-

1

8

Лідскі

      2

        7

3

24

1

9

6

40

Мастоўскі

—-

—-

2

10

—-

—-

2

10

Навагрудскі

      2

        7

2

8

3

14

7

29

Свіслацкі

      2

       11

1

6

—-

—-

3

17

Слонімскі

      2

       41

2

39

2

45

6

125

Смаргонскі

      1

       11

1

12

—-

—-

2

23

Шчучынскі

—-

—-

3

31

3

37

6

68

Гародня:

     

 

 

 

 

 

 

 

Кастрычніцкі

      1

        3

—-

—-

1

5

2

8

Ленінскі

      2

        4

1

1

—-

—-

3

5

УСЯГО:

     20

   169

26

265

29

296

75

634?

 

У апошнім слупку звесткі прыблізныя, бо сітуацыя зменлівая. Дадатковую інфармацыю (нумары тэлефонаў) па беларускіх школах вобласці можна знайсці праз інтэрнэт-сайты школ і праз раённыя аддзелы адукацыі.

 

Беларускамоўныя на сёння ведаюць і рускую і беларускую, таму, як ніхто адпавядаюць імператыву сучаснасці. Рускамоўныя, як правіла – аднамоўныя, беларускую разумеюць, але не заўсёды дастаткова ёю валодаюць. Яны трошкі адсталі ад сучасных еўрапейскіх тэндэнцый, дзе альтэрнатывы шматмоўю не існуе.

 

Не кожнаму хопіць волі адмовіцца ад моўных стэрэатыпаў, якія ствараліся апошнімі  гадамі… Але, калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.


Выдатнае валоданне, як мінімум дзяржаўнымі мовамі – гэта паказчык талерантнасці грамадства, а павага да роднай мовы – гэта павага і да сябе! Вы сябе паважаеце?

 

Не звяртайце ўвагу на іншых, калі ў моўным пытанні вы з імі не згодны, рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!

 

У шматлікіх гарадах Беларусі бацькі ўжо вучаць сваіх дзяцей у беларускіх класах, каб яны валодалі дзвюма дзяржаўнымі мовамі, бо толькі ў беларускім класе Вы зможаце добра авалодаць і рускай і  беларускай мовамі.

 

Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым. Дык будзьма  беларусамі!

 

Старшыня Гарадзенскай абласной рады

ТБМ імя Ф.Скарыны Алесь Крой