У Гродне пройдзе лекцыя-дыскусія на тэму рэлігійнага дысідэнцкага руху ў БССР

|

Публічная крытыка савецкай улады з боку апазіцыйнай групы вернікаў Евангельскіх хрысціян-баптыстаў у пачатку 1960-х гадоў была якасна новай з’явай у праваабарончым руху БССР. Практычна яны былі першымі арганізаванымі дысідэнтамі ў краіне. У афіцыйным дыскурсе баптысты, якія дзейнічалі нелегальна, называліся “экстрэмістамі”. Падчас лекцыі будуць разгледжаны стасункі паміж вернікамі і дзяржаўнымі органамі, а таксама адлюстраваны асноўныя формы і метады праваабрончага руху Евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

 

У праграмме:

 

16.00 – 16.15 – Прадстаўленне удзельнікаў, група “Кружэлка”

16.15 – 17.00 – Даклад “Рэлігійны экстрэмізм ці праваабрончы рух вернікаў?” (Таццяна Касатая)

17.00 – 17.30 – Дыскусія па гісторыі нон-канфармізма

17.30 – 18.00 – Гарбата, кава, танцы

 

Сустрэча адбудзецца 7 чэрвеня з 16.00 да 18.00 у цэнтры Гародні.

 

Сустрэчу ладзіць група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР “Кружэлка”.

Папярэдняя рэгістрацыя праз e-mail: [email protected]