![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000041614.jpg)
Кнігі выдавецтва “Кнігазбор” з’явіліся ў крамах Гродна і Ліды
Звычайна жыхары рэгіёнаў Беларусі наракаюць, што сучасную беларускую літаратуру можна знайсці толькі ў мінскіх кнігарнях, або ў інтэрнэт-крамах ці ў незалежных распаўсюднікаў, кантакты якіх не ўсім вядомыя. З канца мая кнігі выдавецтва “Кнігазбор” з’явіліся ў крамах Гродна і Ліды. Гэта літаратурныя альманахі, кнігі Барыса Пятровіча, Алега Трусава і іншых аўтараў, выданні дзіцячай серыі “Каляровы ровар” ды іншыя кнігі.
Адрасы кнігарняў:
г. Гродна, “Праметэй” (вул. Савецкая, 10)
г. Ліда, “Кніжны свет” (пр. Перамогі, 33)