На месцы Фары Вітаўта адкрылі памятны знак, але не ўсе ім задаволены (фота з цырымоніі)

На цырымоніі прысутнічалі чыноўнікі, дыпламаты і шмат звычайных гарадзенцаў.

Пра аднаўленне храма ці хаця б устапляванне на яго месцы помніка ў Гродне казалі даўно, але толькі ў чэрвені мінулага году стала дакладна вядома, што помнік будзе. Тады ж быў прэзентаваны эскіз Сяргея Більдзюка – у выніку помнік выйшаў крыху змененым у параўнанні з першым эскізам.

На адкрыцці помніка прысутнічала група праваслаўных жанчын, якія зладзілі маленькі пікет. Як і год таму ў часе круглага стала, яны не пагаджаліся з фармулёўкай надпісу на знаку, яго знешнім выглядам, а таксама месцам усталявання.